Падаражаньне аўтамабіляў у Беларусі адкладзенае да наступнага лета

Пошліны на ўвоз аўтамабіляў у Беларусь ня будуць уніфікаваныя з расейскімі з пачаткам функыцяваньня Мытнага Саюзу Беларусі, Расеі і Казахстану.

Як сказаў у чацьвер ачольнік управы тарыфнага рэгуляваньня і мытных плацяжоў Беларусі Сяргей Полудзень, вырашэньне гэтага пытаньня адкладзенае з першага студзеня на ліпень наступнага году. Пра гэта паведаміла агенцтва "Інтэрфакс-Захад".