Расейцы падораць ці прададуць вакцыну?

Вакцыну ад сьвінога грыпу завязуць у Беларусь з Расеі. Пра гэта сёньня паведаміў журналістам у Палаце прадстаўнікоў міністар аховы здароўя Беларусі Васіль Жарко.
Адпаведная дамоўленасьць з галоўным санітарным лекарам Расеі Генадзем Анішчанкам ужо існуе.

Адзінае адкрытае пытаньне:ці за вакцыну давядзецца плаціць грошы альбо яе расейцы дадуць бясплатна.

Міністар Жарко зноў гаварыў пра неабгрунтаванасьць усялякіх чутак. Ён прывёў такія лічбы: за дзевяць месяцаў мінулага года ад пнэўманіі памерла 490 чалавек, а сёлета толькі 390. Ён адзначыў, што ўсіх хворых на пнэўманію шпіталізуюць, а там дастаткова ўсялякіх лекаў для лячэньня.