Аўганцы пішуць Лукашэнку

Вэтэраны-аўганцы патрабуюць, каб Лукашэнка ўмяшаўся ў справу Аўтуховіча.
Удзельнікі канфэрэнцыі Рэгіянальнага аддзяленьня інвалідаў вайны ў Аўганістане выказалі падтрымку Мікалаю Аўтуховічу і прынялі адкрыты зварот да Аляксандра Лукашэнкі, – паведамляе БелаПАН.

“Мы лічым, што арышт Аўтуховіча зьвязаны зь ягонай палітычнай дзейнасьцю па барацьбе з карупцыяй ў вышэйшых органах улады і абаронай правоў удзельнікаў вайны ў Аўганістане”, – пішуць аўганцы.

Вэтэраны запатрабавалі неадкладнага ўмяшаньня прэзыдэнта, каб спыніць “беззаконьне ў адносінах да невінаватых грамадзянаў” і вызваленьня Аўтуховіча і Асіпенкі пад падпіску пра нявыезд.