Затрыманых “за сьцягі” сёньня будуць судзіць

Сёньня ў судзе Першамайскага раёну сталіцы павінны адбыцца разгляд справаў актывістаў кампаніі “Эўрапейская Беларусь”, якія вывесілі 29 кастрычніка каля ста бел-чырвона-белых сьцягоў на праспэкце Незалежнасьці ў Менску

Затрыманых Галіну Пярвушыну, Насту Аскерку, Паўла Ладуцьку ўчора адвезьлі ў турму на вуліцы Акрэсьціна. Супраць іх былі складзеныя пратаколы аб адміністратыўным парушэньні “дробнае хуліганства”.

Учора таксама затрымалі фотакарэспандэнтаў Уладзя Грыдзіна і Юлію Дарашкевіч, якіх адпусьцілі праз тры гадзіны.