Вэрсія пра алькаголь адпала, пра наркотыкі — застаецца

На месцы катастрофы

Усе чальцы экіпажу і пасажыры самалёта авіякампаніі “С-Эйр”, які разьбіўся пад Менскам, знаходзіліся ў цьвярозым стане.
“Паводле папярэдніх высноваў судова-мэдыцынскай экспэртызы, у крыві чальцоў экіпажа і пасажыраў алькаголю няма”, — заявіў БелТА намесьнік кіраўніка транспартнай пракуратуры Дзмітры Пяткевіч.

Ці знаходзіліся яны пад узьдзеяньнем наркатычных або псыхатропных рэчываў, стане ясна праз 5 дзён, калі будуць гатовыя вынікі экспэртызы.

Самалёт HAWKER/RAYTHEON 125-700 расейскай кампаніі “С-Эйр”, які вылецеў з маскоўскага аэрапорта “Внуково” ў Менск, разьбіўся 26 кастрычніка непадалёк ад менскага аэрапорта. Загінулі тры пілёты і два пасажыры.