Cтвораны Беларускі незалежніцкі блёк

Прадстаўнікі беларускіх незалежніцкіх сілаў падпісалі пагадненьне аб стварэньні Беларускага незалежніцкага блёку.
У склад новага палітычнага аб'яднаньня ўвайшлі восем палітычных партый і рухаў: Партыя БНФ, Рух “За свабоду”, “Малады фронт”, “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя”, “Маладая Беларусь”, “Маладыя дэмакраты”, рух “Разам”, “Правы альянс”.

Заснавальнікі заявілі, што блёк створаны на глебе дэмакратычных каштоўнасьцяў з мэтай змаганьня за эўрапейскую Беларусь.

Чальцы блёку таксама заявілі, што Беларускі незалежніцкі блёк не супрацьпастаўляе сябе Аб'яднаным дэмакратычным сілам і застаецца адкрытым для далучэньня новых дэмакратычных палітычных партый і рухаў.

Першай супольнай палітычнай акцыяй Беларускага незалежніцкага блёку стане правядзеньне Беларускага эўрапейскага форуму.