Бліц-агляд падзеяў і тэмаў новага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
ЗАГЛЯНЕ СОНЦА І Ў НАША ВАКОНЦА...
...недзе апоўдні. Тэмпэратура: +8 — + 11.
НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:
Круглы стол, прысьвечаны памяці ахвяраў сталінізму. Менск, штаб-кватэра Партыі БНФ.
НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ:
Вярхоўны суд разглядае касацыйную скаргу Андрэя Жука, асуджанага на сьмяротнае пакараньне за забойства.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
У 1430 памёр вялікі князь Вітаўт. Вітаўт кіраваў Вялікім Княствам Літоўскім амаль сорак гадоў, і за гэты час ягоная дзяржава стала самай вялікай у Эўропе — ад Балтыкі да Чорнага мора. Вялікі князь меўся стаць каралём, і ў ягоную рэзыдэнцыю ўжо былі зьехаліся госьці з усяго сьвету. Але ў дзень каранацыі 80-гадовы Вітаўт памёр.
27 кастрычніка 1911 у вёсцы Чаплічы, што на Случчыне, нарадзіўся Мікола Лобан, беларускі пісьменьнік і мовазнавец. Найбольш вядомыя ягоныя кнігі: трылёгія “На парозе будучыні”, “Гарадок Устронь” ды “Шэметы”. Мікола Лобан быў адным са складальнікаў “Правілаў беларускай артаграфіі і пунктуацыі“ і некалькіх слоўнікаў беларускай мовы.
У 1984 адкрылася Байкала-Амурская магістраль.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
„Я — супраць сьмяротнага пакараньня, і нават калі б я схапіў Гітлера, я паслаў бы яго ў Алькатрас” - італьянскі філёзаф і пісьменьнік Умбэрта Эка.