Нацбанк: крэдыты пад залог закладных

Нацыянальны банк

Нацыянальны банк Беларусі пачынае выдаваць крэдыты пад залог закладных. Пра гэта паведамляе Ўпраўленьне інфармацыі НБ.

Пакуль такое права атрымалі толькі дзьве ўстановы: “Беларусбанк” і “Белінвэстбанк”. Калі экспэрымент пройлзе пасьпяхова, то новы для Беларусі фінансавы інструмэнт могуць распаўсюдзіць на ўсе банкі.

Тэрмін крэдытаваньня пад залог — ад трох да шасьці месяцаў.