Памерла найстарэйшая прадстаўніца роду Луцкевічаў

Сёньня ўраньні ў Санкт-Пецярбургу (Расея) на 99-м годзе жыцьця памерла Марыя Чапялёва (з Шабуняў). Яе маці Эміля была роднай сястрой слынных дзеячаў беларускага адраджэньня Івана і Антона Луцкевічаў.
Адмысловая перадача, прысьвечаная сьветлай памяці спадарыні Марыі, прагучыць у нашым вечаровым эфіры і зьявіцца на сайце радыё.