Мартынаў сустрэнецца з Паэтам

Урмас Паэт

21 лістапада адбудзецца сустрэча міністраў замежных справаў Беларусі і Эстоніі Сяргея Мартынава і Ўрмаса Паэта.
Прадстаўнікі краінаў падпішуць пагадненьне пра садзейнічаньне ажыцьцяўленьню і ўзаемную абарону інвэстыцыяў.

20 кастрычніка ў Менску адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцьця пасольства Эстоніі.

Будынак для амбасады пакуль ня знойдзены. Часовы павераны ў справах Эстоніі ў Беларусі - Хары Лахтэйн.