Халіп адзначаць у ЗША

Ірына Халіп

Беларуская журналістка Ірына Халіп атрымае 20 кастрычніка ў Нью-Ёрку прэстыжную ўзнагароду Міжнароднага фонду жанчын у СМІ.
Яна адзначаная ў намінацыі “За мужнасьць у журналістыцы”.

Разам з Ірынай ляўрэатамі сталі яе калегі — Агнэс Тайе з Камэруну і Джыле Баньягуб з Ірану. “Гэтыя цудоўныя журналісткі зрабілі свой выбар на карысьць асьвятленьня навінаў у трох краінах, дзе пошук праўды ставіць іх пад пагрозу арышту, фізычнай расправы і нават арышту”, — заявіла Джудзі Вудраф, старшыня камітэту Фонду.