МЗС Беларусі і Ўкраіны рыхтуюць візыт Лукашэнкі ў Кіеў

მაწანწალა ძაღლი - 4 აპრილს უპატრონო ცხოველთა საერთაშორისო დღე აღნიშნეს თბილისში. ვაჟა-ფშაველას ძეგლთან შეკრებილმა რამდენიმე ათეულმა აქტივისტმა საზოგადოებას მოუწოდა, მეტი თანაგრძნობა და მზრუნველობა გამოიჩინოს უპატრონო ცხოველების მიმართ, რომელთაც ხშირად სასტიკად და არაჰუმანურად ეპყრობიან.

“Візыт адбудзецца бліжэйшым часам”, — паведаміў міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў.
Лукашэнка можа наведаць Кіеў у першай палове лістапада, удакладніў міністар замежных спраў Украіны Пятро Парашэнка.

Парашэнка дадаў: візыту беларускага прэзыдэнта ва Ўкраіне чакаюць “зь нецярплівасьцю”. Гэты візыт будзе на карысьць супрацоўніцтву дзьвюх краінаў у эканамічнай і палітычнай сфэрах, разьвіцьцю каапэрацыі ў эўрапейскім кірунку.

На перамовах кіраўнікоў МЗС Беларусі і Ўкраіны, якія адбыліся 19 кастрычніка ў Менску, бакі абмеркавалі эканамічнае супрацоўніцтва, а таксама пытаньні беларуска-ўкраінскіх адносінаў і ўзаемнай падтрымкі ў праграме “Ўсходняе партнэрства”.