Бліц-агляд падзеяў і тэмаў новага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
КАЛЯ НУЛЯ...
- Тэмпэратура будзе вагацца вакол кропкі замярзаньня вады, адпаведна зь неба -- то сьнег, то дождж, але ня моцны.
НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ:
- Міжнародная канфэрэнцыя пра “магчымасьці выкарыстаньня ў Беларусі эўрапейскіх фінансавых інструмэнтаў” (як узяць пазыку каб не вярнуць і да т.п.). Менск, гатэль “Crowne Plaza”.
ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:
- 75-ты Кангрэс Міжнароднага ПЭН-клюбу. Лінц, Аўстрыя.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
- У 1899 годзе нарадзіўся Мігель Анхель Астурыяс, гватэмальскі пісьменьнік, нобэлеўскі ляўрэат. Уцёк ад дыктатуры ў эміграцыю, напісаў адтыдыктатарскі раман “Сэньёр Прэзыдэнт“.
- У 1988 годзе ў Менску ў Доме кіно (цяпер касьцёл сьвятых Сымона і Алены) на сходзе Мартыралёгу Беларусі быў утвораны аргкамітэт Беларускага Народнага Фронту.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
- “Мы болей ня хочам жыць, каб ня памятаць як аб нашым гонары, так і аб нашых ахвярах, нашых пакутніках”.З выступу Васіля Быкава на ўстаноўчым сходзе аргкамітэту БНФ.