Андрэй Ажароўскі на волі

Андрэй Ажароўскі

Андрэя Ажароўскага выпусьцілі з Астравецкага ізалятара часовагаа ўтрыманьня. Ажароўскага сустрэлі сябры і адразу павялі накарміць.
Расейскі фізік-ядзершчык быў асуджаны на 7 сутак падчас грамадзкіх слуханьняў на тэму будаўніцтва АЭС у Астраўцы нібыта за непрыстойныя паводзіны ў грамадзкім месцы.

Андрэй Ажароўскі на грамадзкіх слуханьнях меўся скрытыкаваць намеры беларускіх уладаў будаваць АЭС.

Падрабязнасьці пазьней на нашым сайце.