Пакт Молатава-Рыбэнтропа зноў у цэнтры ўвагі

Сёньня ў Эўрапарлямэнце будуць абмяркоўваць Пакт Молатава-Рыбэнтропа і яго наступствы.
Там адкрываецца канфэрэнцыя, прысьвечаная 70-годзьдзю падпісаньня гэтага дакумэнту. Эўрапарлямэнтары зьбіраюцца адзначыць 20-годзьдзе падзеньня "жалезнай заслоны" і абмеркаваць неабходныя крокі па захаваньні гістарычнай памяці, пашырэньню інфармаваньня грамадзкасьці пра злачынствы найбуйнейшых таталітарных рэжымаў XX стагодзьдзя.

Адкрыюць канфэрэнцыю прадстаўнікі Літвы. Яны прадставяць свой досьвед па пераадоленьні наступстваў таталітарнага мінулага.