Як кралі, так і крадуць

Нягледзячы на ўсе намаганьні Камітэту дзяржкантролю, кража дзяржаўнай маёмасьці ў краіне працягваецца.
Гэта вынікае з дакладу старшыні Камітэту дзяржкантролю Беларусі Зянона Ломаця, які сёньня выступаў у Палаце прадстаўнікоў.

Ён прывёў некалькі яскравых прыкладаў. Так група ў складзе 19-ці чалавек скрала аж 1,1 трыльён рублёў. Яшчэ адна група махляроў нагрэла рукі на нафце. Іх прыбытак склаў 50 мільярдаў беларускіх рублёў.

Кампанія “Белросінтэграцыя” прыхапіла 15 мільярдаў, а група махляроў на менскім трактарным заводзе два мільярды рублёў.