Офіс АБСЭ ў Менску ачоліць прадстаўніца Фінляндыі

Пра гэта карэспандэнт Свабоды даведаўся з добра інфармаваных крыніцаў. Кіраваць офісам АБСЭ будзе прафэсійны дыплямат з Фінляндыі. Прозьвішча крыніцы пакуль не называюць.
Аднак упершыню офісам будзе кіраваць жанчына і ўпершыню такое права дадзенае прадстаўніку Фінляндыі.

Дагэтуль офісам АБСЭ ў Менску кіравалі Ганс-Георг Вік, Эбэрхард Хайкен (Нямеччына), Акэ Пэтэрсан (Швэцыя) і Ганс-Ёхан Шміт (Нямеччына).