Чарнобыльскага ліквідатара аштрафавалі, але невядома за што

Васіль Сіліверст

Чарнобыльскі ліквідатар, інвалід II групы й грамадзкі актывіст Валісь Сіліверст з Калінкавічаў напярэдадні свайго 55-годзьдзя атрымаў з раённагу суду дзіўную позву.

Судовы выканаўца, які не назваў свайго прозьвішча, патрабуе ад ліквідатара сплаціць штраф у памеры 17,5 тысячы рублёў. За што — невядома. Сказана толькі, калі штраф ня будзе заплачаны, міліцыя прымусам прывядзе ліквідатара ў суд.

Былы вайсковы ліквідатар ЧАЭС у разгубленасьці:

“Я ня ведаю, за што мяне аштрафавалі. У нас, у Беларусі, міліцыя й суды хапаюць людзей і штрафуюць, нават не патлумачыўшы, за што штрафуюць. Мы дажыліся да таго, што калі сказаў ня тое альбо паглядзеў ня так, то будзь упэўнены, што будзеш пакараны”.