Вызначылі прэтэндэнтаў на прэмію Сахарава

Эўрапейскі парлямэнт вызначыў трох фіналістаў на прэмію імя Сахарава “За свабоду думкі” ў 2009 годзе.

Імі сталі:

  • гінэколяг з Палестыны Ізэлдзін Абуелаіш,
  • пісьменьнік і палітычны вязень з Эрытрыі Давіт Ісаак,
  • арганізацыя “Мэмарыял” і іншыя абаронцы правоў чалавека ў Расеі ў асобах Людмілы Аляксеевай, Алега Арлова і Сяргея Кавалёва.

Пераможца будзе вызначаны 22 кастрычніка.

Гэтай прэміяй Эўрапарлямэнт штогод узнагароджвае барацьбітоў за дэмакратыю і правы чалавека. Сёлета ўзнагароджаньне супадае з 20-мі ўгодкамі сьмерці акадэміка Андрэя Сахарава.

Сярод уладальнікаў пачэснай прэміі былі і беларусы: у 2004 годзе Жана Літвіна, а ў 2006 — Аляксандар Мілінкевіч.