Сідорскі чакае сустрэчы ў Маскве

Прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі прыбыў у Маскву. Але сустрэча з прэм’ер-міністрам Расеі Ўладзімерам Пуціным мае пачацца прыкладна праз паўгадзіны.
Пра гэта карэспандэнту Радыё Свабода паведаміў прэсавы-сакратар беларускага прэм’ера Аляксандар Цімашэнка.

Ён пакуль не ўдакладніў парадку дня сустрэчы.

Раней ён паведаміў, што бакі абмяркуюць “актуальныя пытаньні двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва".