Імша па Альгердзе Невяроўскім пройдзе ў Менску 7 кастрычніка

Альгерд Невяроўскі

Паводле прэсавай службы Беларускай Асасцыяцыі Журналістаў, крэмацыя цела Альгерда Невяроўскага адбудзецца ў Варшаве. Прах перавязуць у Беларусь.
Разьвітальная імша адбудзецца 7 кастрычніка ў Чырвоным касцёле Менску а 17-й гадзіне.

Журналіст «Радыё Рацыя», сябра БАЖу Альгерд Невяроўскі памёр 1 кастрычніка ў Беластоку.

Альгерд Невяроўскі больш за дзесяць гадоў быў карэспандэнтам Радыё Свабода, асьвятляў актуальныя падзеі ў Беларусі, аўтар шматлікіх рэпартажаў з вахты абароны Курапатаў і падзеяў сакавіка 2006-га на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.