Аварыйная пасадка ў менскім аэрапорце

Самалёт А-320 авіякампаніі “Аэрафлот” 4 кастрычніка зрабіў аварыйную пасадку ў нацыянальным аэрапорце Менск.
“Каля 16.00 у нацыянальным аэрапорце Менск зрабіў аварыйную пасадку аэробус А-320 кампаніі “Аэрафлот”, які ляцеў па маршруце Прага –Масква, -- паведамілі БелаПАН у менскім аэрапорце.

Самалёт вымушана сеў у Менску з-за памылковага спрацоўваньня сыгналізацыі аб адкрыцьці дзьвярэй. "А-320 пасьпяхова прызямліўся ў аэрапорце Менску, пацярпелых няма", -- паведамілі ў аэрапорце

Пасажыры вылецелі ў Маскву на рэзэрвовым самалёце ў 22.21.