Лябедзьку затрымалі на Камароўцы

Сябраў Аб’яднанай грамадзянскай партыі затрымалі на Камароўскім рынку ў Менску.

Яны раздавалі незалежныя выданьні і ўлёткі з антыкрызіснай плятформай АДС.

Кіраўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, затрыманы міліцыянтамі ў цэнтры Менску падчас раздачы антыкрызісных матэрыялаў, каля 17-й быў адпушчаны на волю. Ён паведаміў “Свабодзе”, што міліцыянты склалі два пратаколы: адзін на канфіскацыю газэты “Глоток воздуха” і ўлёткі АДС, другі — пратакол апытаньня.