Хрысьціянскія дэмакраты Эўропы аб’ядналіся

Аргкамітэт па стварэньні партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя стаў сузаснавальнікам Асацыяцыі хрысьціянскіх дэмакратаў Усходняй Эўропы.
Як паведаміў БелаПАН сустаршыня аргкамітэту Аляксей Шэін, мэты і задачы асацыяцыі — спрыяньне разьвіцьцю ідэй хрысьціянскай дэмакратыі ў краінах СНД і Усходняй Эўропы.

Плянуецца, што наступная канфэрэнцыя Асацыяцыі хрысьціянскіх дэмакратаў Усходняй Эўропы пройдзе праз год у Менску.

Нагадаем, што Міністэрства юстыцыі адмовілася зарэгістраваць беларускіх хрысьціянскіх дэмакратаў, а Вярхоўны суд падтрымаў гэтае рашэньне. Наступны ўстаноўчы зьезд БХД плянуецца ў Менску 31 кастрычніка — 1 лістапада 2009 году.