Менгарсавет на паседжаньні 23 верасьня зацьвердзіў перайменаваньне двух менскіх могілак, сямі сквэраў і найменаваньне дзьвюх вуліц, якія праектуюцца.
Могілкі “Піянэрскія”, якія знаходзяцца на тэрыторыі Цэнтральнага раёна сталіцы, атрымалі назву “Крупцы”. Яшчэ ў 16-ым стагодзьдзі там хавалі жыхароў аднайменнай вёскі. Могілкі з парадаксальнай назвай “Дружба”, якія разьмешчаныя на тэрыторыі Маскоўскага раёну, зараз будуць называцца “Брылеўскія” — адпаведна назову мікрараёна Брылевічы.
У Менску атрымалі назвы сквэры
Да менскіх вуліц дададуцца вуліцы
У Менску атрымалі назвы сквэры
- Аляксандраўскі (вядомы як Панікоўка),
- Адама Міцкевіча (на Гарадзкім Вале, там стаіць помнік паэту),
- Татарскі (між вуліцамі Татарскай, Грыбаедава й Ігнаценкі),
- Бондараўскі (між ЦУМам і Пушкінскай бібліятэкай),
- Грушаўскі (між вуліцамі Дзекабрыстаў, Парашутнай, Папаніна)
- Тучынскі (між вуліцамі Харкаўскай і Берута)
- Ляхаўскі (між вуліцамі Ульянаўскай, Кастрычніцкай і Беларускай).
Да менскіх вуліц дададуцца вуліцы
- Канстанціна Кірыенкі, пісьменьніка й заслужанага дзеяча культуры (у Мядзьведжыне), і
- Валера Чычурына, заслужанага будаўніка (у Масюкоўшчыне).