Шварцэнбэрг на Свабодзе

Былы міністар замежных справаў Чэхіі Карэл Шварцэнбэрг даў эксклюзіўнае інтэрвію беларускай службе Радыё Свабода. Князь Шварцэнбэрг адказаў на пытаньні як журналістаў, так і слухачоў нашага радыё.
Госьць Свабоды гаварыў пра Беларусь ва Ўсходнім партнэрстве, пра магчымае прызнаньне Беларусьсю незалежнасьці Абхазіі і Асэтыі, пра маральнасьць у палітыцы і пра скасаваньне амэрыканскага праекту пабудовы антыракетнага шчыта ў Польшчы і Чэхіі.

Карэл Шварцэнбэрг таксама адказаў на пытаньне, колькі ў яго палацаў і замкаў, ды зрабіў прадказаньне, як доўга Аляксандар Лукашэнка застанецца пры ўладзе.

Тэкст гутаркі Аляксандра Лукашука і Яна Максімюка з Карэлам Шварцэнбэргам чытайце на нашым сайце заўтра, тэлеварыянт гутаркі глядзіце ў суботу на тэлеканале “Белсат”
.