Пераможцы бітвы за ўраджай дапамаглі разгрузіць склады

Сьвяткаваньне "Дажынак" у Коброыне

Пераможцы рэспубліканскага спаборніцтва падчас бітвы за ўраджай падчас “Дажынак” у Кобрыне атрымалі ў падарунак 300 тэлевізараў і DVD - прайгравальнікаў HORIZONT. "Гарызонт" паставіў аргкамітэту конкурсу 150 кінескопных тэлевізараў з дыяганальлю 72 дзюймы і 150 DVD-прайгравальнікаў.
"Дажынкі" прайшлі ў Кобрыне 19 верасьня. На падрыхтоўку і правядзеньне “Дажынак-2009” зь дзяржаўнага бюджэту было выдаткавана больш як 300 мільярдаў рублёў.