1 мільён 50 тысячаў штрафу за бел-чырвона -белы сьцяг

Сяргей Каваленка

Судзьдзя Чыгуначнага райсуду Ўладзіслаў Шыкароў прысудзіў штраф 30 базавых велічыняў сябру КХП-БНФ Сяргею Каваленку.
Яго зьвінавацілі ў паўторным парушэньні заканадаўства аб правядзеньні масавых акцыяў.

Шыкароў сказаў, што Каваленка праводзіў несанкцыянаваны пікет.

Судзьдзя не пусьціў на разгляд справы ўсіх, хто хацеў там прысутнічаць: стрыечнага брата Канстаціна Чарнова і журналістаў.

Сяргея Каваленку затрымалі 14 верасьня на Плошчы перамогі ў Віцебску. Нехта паведаміў у міліцыю, што ён вывешвае бел-чырвона-белы сьцяг. Гэтую ноч Каваленка правёў у ізалятары часовага ўтрыманьня.