Грамадзкасьць згадае 17 верасьня 1939 году

Сёньня ў сядзібе БНФ у Менску адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя, прысьвечаная 70-годзьдзю паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Ўкраіну.
У ёй возьмуць удзел намесьнік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў, намесьнік старшыні руху “За свабоду” Юрась Губарэвіч, старшыня руху салідарнасьці “Разам” Вячаслаў Сіўчык і старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч.

Паводле В.Сіўчыка, тэмай прэсавай канфэрэнцыі будуць падзеі 17 верасьня:

“Сёлета споўнілася 70 гадоў тром ключавым датам. Гэта 23 жніўня, калі быў падпісаны пакт Молатава-Рыбэнтропа, 1 верасьня, калі пачалася Другая сусьветная вайна, і для Беларусі вельмі важная дата — пачатак савецка-польскай вайны, калі Сталін ударыў у сьпіну Польшчы, якая тады змагалася з нацызмам. Беларуская грамадзкасьць адрэагавала на агульнаэўрапейскі працэс і адзначыла гэтыя даты. Наперадзе — 17 верасьня”.