Дэлегацыя Паўночнай рады наведае Беларусь

Дэлегацыю, якая прыбудзе 10 верасьня, ачоліць дэпутатка парлямэнту Швэцыі Сініка Болін.
“Мяркуецца, што на сустрэчы зь віцэ-сьпікерам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Валерыем Івановым будуць абмяркоўвацца пэрспэктывы міжпарлямэнцкага супрацоўніцтва, а таксама магчымасьці прыцягненьня інвэстыцыяў у энэргетычныя і экалягічныя праекты ў Беларусі”, — паведамляе прэсавая служба Палаты прадстаўнікоў.

Дэлегацыя Паўночнай Рады сустрэнецца з кіраўніцтвам МЗС Беларусі, перадае Інтэрфакс.

Паўночная рада — арганізацыя для каардынацыі супрацоўніцтва паміж парлямэнтамі і ўрадамі краінаў Паўночнай Эўропы.