Затрыманьні па дарозе на “Аршанскую бітву”

Аляксей Янушэўскі, адзін з затрыманых

Супрацоўнікі аршанскай міліцыі затрымалі актывістаў Маладога Фронту Насту Лойку Аляксея Янушэўскага, сябра аргкамітэту па ставарэньні БХД Валерыю Чарнаморцаву і прадстаўніцу БХК па Віцебскай вобласьці Аліну Радачынскую.
Маладыя людзі прыехалі на фэст “Аршанская бітва 2009” і адразу ж трапілі ў поле зроку супрацоўнікаў міліцыі.

Міліцыянты перапісалі пашпартныя дадзеныя маладзёнаў і параілі не наведваць фэст.