Пахаваньне пілётаў СУ-27

3 верасьня ў Баранавічах разьвіталіся зь лётчыкамі Аляксандрам Марфіцкім і Аляксандрам Жураўлевічам.




Your browser doesn’t support HTML5

Пахаваньне лётчыкаў СУ-27



















30 жніўня на авіяшоў у Радаме (Польшча) разьбіўся беларускі зьнішчальнік СУ-27 з двума пілётамі.

Загінулі пілёты Аляксандар Марфіцкі і Аляксандар Жураўлевіч: яны адвялі свой самалёт убок ад жылых раёнаў і цаной жыцьцяў прадухілілі больш маштабную катастрофу.

Абодва пілёты ў званьні палкоўнікаў, Марфіцкі быў намесьнікам камандуючага Заходнім апэратыўна-тактычным камандаваньнем ВПС і СПА Беларусі, Жураўлевіч – намесьнікам камандзіра 61-й зьнішчальнай авіябазы, што месьціцца ў Баранавічах.

Целы пілётаў дасставілі ў Баранавічы 2 верасьня спэцрэйсам.