“Товарищ” у Светлагорску не да спадобы

Сёньня а 8 гадзіне ў Сьветлагорску міліцыя й супрацоўнікі КДБ затрымалі актывістаў Партыі камуністаў беларускай Сьвятлану Міхальчанку й Валера Рыбчанку. Ля аб’яднаньня “Хімвалакно” яны раздавалі антыкрызісныя ўлёткі й газэту “Товарищ”.
“Нас забралі у пастарунак, – паведаміў спадар Рыбчанка, – і не патлумачылі, што мы парушылі. Цяпер чакаем начальніка міліцыі. Ён на планёрцы, і ніхто ня ведае, што з намі рабіць”.