Мілінкевіч паправіў здароўе

Аляксандар Мілінкевіч

Лідэр “Руху “За свабоду” Аляксандар Мілінкевіч сёньня атрымаў заключную кансультацыю ў варшаўскага прафэсара, які 18 чэрвеня зрабіў апазыцыйнаму палітыку апэрацыю на тазабедраным суставе. Апэрацыя прайшла пасьпяхова, і зь мінулага тыдня спадар Мілінкевіч ужо рухаецца без кійка.
Днямі ён вернецца ў Менск, дзе зоймецца падрыхтоўкай Беларускага эўрапейскага форуму. Гэта мерапрыемства заплянаванае на 14-га лістапада. А 5-га верасьня спадар Мілінкевіч зьбіраецца ўдзельнічаць у зьезьдзе Партыі БНФ.