Нелегалы з Грузіі ідуць у ЭЗ празь Беларусь

Беларуска-польская мяжа

Беларускія памежнікі затрымалі за мінулыя выходныя 21 грамадзяніна Грузіі, якія спрабавалі перасекчы мяжу Беларусі з краінамі Эўразьвязу.

У прэсавай службе Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі Інтэрфаксу паведамілі, што грамадзяне Грузіі спрабуюць патрапіць у ЭЗ цэлымі сем’ямі, ідуць празь лясы, і гэтая плынь не спыняецца. Грузінскіх нелегалаў затрымлівалі на межах зь Літвой, Латвіяй і Польшчай.

У зьвязку з масавым нелегальным наплывам грамадзянаў Грузіі робяцца дадатковыя захады па ахове мяжы з ЭЗ. Парушальнікаў мяжы беларускі бок дэпартуе ў Грузію.