Ліда: за распаўсюд улётак — на адміністрацыйную камісію

Лідзкага актывіста “Маладога фронту” Вадзіма Бароўскага выклікаюць на паседжаньне адміністрацыйнай камісіі ў справе распаўсюджваньня партрэтаў палітвязьня Арцёма Дубскага. Паседжаньне камісіі прызначанае на заўтра.

27 ліпеня Вадзіма Бароўскага разам з Кастусём Ліцьвінскім затрымалі міліцыянты побач з чыгуначным вакзалам, дзе яны клеілі на слупах улёткі з інфармацыяй пра Арцёма Дубскага.

Вадзіма Бароўскага затрымліваюць ужо ня першы раз.