Расея грыпуе на H1N1

Пацьверджана 180 выпадкаў захворваньня на “сьвіны грып” у Расеі.
“Для такога захворваньня, як грып, гэтая лічба надзвычай малая”, — заявіў Інтэрфаксу галоўны санітарны лекар Расеі Генадзь Анішчанка.

“Як і меркавалася, рост выяўленых выпадкаў грыпу H1N1 сярод грамадзян РФ ідзе за кошт арганізаваных груп, якія вяртаюцца з-за мяжы", — кажа Анішчанка.

У прыватнасьці, паводле ягоных словаў, у больш як 10 рэгіёнаў Расеі з Баўгарыі вярнуліся групы дзяцей. У некаторых зь іх выяўлены прыкметы прастуды, у часткі — пацьверджаны сьвіны грып.