На камунальным унітарным прадпрыемстве “Мазырскае вытворчае мэблевае аб’яднаньне” Камітэт дзяржкантролю не далічыўся звыш 20 тысяч адзінак прадукцыі на агульную суму 3 мільярды рублёў.
Каб годна выглядаць, прадпрыемства сыстэматычна завышала аб’ёмы вырабу мэблі, высьветлілі кантралёры. Прыпіскі адлюстроўваліся ў дзяржаўных статыстычных зьвестках і бухгалтарскай справаздачнасьці. За прыпіскі летась налічана й выплачана заробкаў ажно на 207 мільёнаў рублёў.
Адначасова выяўленыя і лішкі матэрыялаў – больш, як на 32 мільёны рублёў.
Паводле матэрыялаў праверкі дзяржкантролю фінансавая міліцыя распачала пяць крымінальных спраў супраць кіраўнікоў мэблевага прадпрыемства за злоўжываньні.