16 жніўня ў палескай вёсцы Моталь (Іванаўскі раён Берасьцейскай вобласці) прайшоў кулінарны фэстываль "Мотальскія прысмакі".
Другі год запар Моталь зьбірае гасцей, каб прадэманстраваць разнастайнасць і традыцыі сваёй унікальнай кухні.
Раніцай 16 жніўня на цэнтральнай плошчы гаспадыні паспешліва выстаўлялі сталы. А на іх — самыя розныя прысмакі, прыгатаваныя паводле старадаўніх рэцэптаў. Блізу абеду Моталь напоўніўся людзьмі, і госьці, гуляючы ад стала да стала, маглі прадэгуставаць стравы кухні беларускага Палесся.