Дубскі у турме схуднеў на 8 кіляграмаў

Арцём Дубскі

Арцём Дубскі галадаў 16 дзён і схуднеў на 8 кіляграмаў. Адвакатка Тамара Сідарэнка наведала свайго падабароннага ў турме.
20 жніўня ў Магілёўскім абласным судзе адбудзецца разгляд касацыйнай скаргі на прысуд Арцёму Дубскаму.

7 ліпеня Асіповіцкі раённы суд пакараў актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” годам зьняволеньня за парушэньне правілаў адбыцьця пакараньня ў “справе 14-ці”.