Гордан абмяркуе ў Літве сытуацыю ў Беларусі

Філіп Гордан

Падчас візыту ў Літву 12—13 жніўня памочнік дзяржсакратара ЗША па пытаньнях Эўропы і Эўразіі Філіп Гордан абмяркуе праграму ЭЗ "Усходняе партнэрства", а таксама сытуацыю ў Беларусі.
Пра гэта са спасылкай на Міністэрства замежных справаў Літвы паведамляе БелаПАН.

Гордан правядзе перамовы зь міністрам замежных справаў Літвы Вігаўдасам Ушацкасам.

14 жніўня памочнік дзяржсакратара ЗША па пытаньнях Эўропы і Эўразіі Філіп Гордан наведае Беларусь і правядзе сустрэчы з прадстаўнікамі ўладаў і грамадзянскай супольнасьці.