Літва: яшчэ сем хворых на сьвіны грып

Пацьверджана яшчэ сем новых выпадкаў захворваньня, выкліканага вірусам A/H1N1, у Панявежысе, Вільні, Клайпедзе, Коўне, Прэнаі.

Усе носьбіты сьвінога грыпу маладзейшыя за 30 гадоў.

Агульная колькасьць хворых у Літве — 22 чалавекі, паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на Міністэрства аховы здароўя краіны.

Паводле стану на 30 ліпеня, у Эўропе зарэгістравана 24 тысяч хворых на вірус A/H1N1. 38 чалавек памерла.

11 чэрвеня Ўсясьветная арганізацыя аховы здароўя абвясьціла пандэмію грыпу A/H1N1.