Жырыноўцы пікетуюць беларускае пасольства ў Маскве

Мапа Грузіі

Яны трымаюць плякаты: “Лукашэнка, спыні свае амбіцыі”, “Не — звадцы двух братэрскіх народаў” і “Лукашэнка, халява скончылася”.
Пра гэта перадае агенцтва РІА Новости. Пікетоўцы называюць дзьве прычыны гэтай акцыі пратэсту. Яны незадаволеныя рашэньнем Беларусі ад 17 ліпеня прыпыніць транзыт расейскай нафты ў Латвію. Другая прычына палягае ў рэкамэндацыях МЗС Беларусі сваім грамадзянам пры ўезьдзе ў Паўднёвую Асэтыю і Абхазію выконваць законы Грузіі.

Агенцтва цытуе ўдзельнікаў пікету, якія лічаць, што Лукашэнка праводзіць палітыку “выйграваньня”, калі бярэ вялікія крэдыты ў Расеі і не выконвае абяцаньне прызнаць незалежнасьць Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі. Актывісты называюць гэтыя факты прыкрымі.