Вада апанавала вуліцу Струшня ў Магілёве

У Магілёве вуліца Струшня — адна з самых пацярпелых ад залевы. Пасярод яе цячэ аднайменная невялічкая рачулка.
Пасьля дажджу ўсю гэтую вуліцу апанавала вада. І хаця большая яе частка пасьпела сьцячы, жыхарам ад гэтага ня стала лягчэй.

Прайсьці па вуліцы можна толькі ў гумовых ботах, масткі размытыя, гароды затопленыя. У некалькіх месцах захоўваецца пагроза апоўзьняў. Сытуацыю пагаршае зацягнутае ўпарадкаваньне вуліцы. Пасярод яе будаўнікі кінулі сваю тэхніку. Будаўнічыя матэрыялы й друз ствараюць штучныя запруды.