Пэрфоманс на Плошчы Незалежнасьці

Актывісты Маладога Фронту запусьцілі ў фантан на плошчы Незалежнасьці каля Чырвонага Касьцёлу 19 папяровых караблікаў.
На іх было напісана “За Свабоду”, “За незалежнасьць”, “За сувэрэнітэт”. Гэтак маладафронтаўцы адзначылі 19-ую гадавіну абвяшчэньня Дэклярацыі аб сувэрэнітэце.

Таксама маладзёны раздавалі мінакам буклеты “сымбалі Беларусі”, пасьпеўшы раздаць каля 100 буклетаў. Пасьля таго, як удзельнікі акцыі разышліся, спэцназаўцы пачалі правяраць ўсіх маладых людзей з заплечнікамі. Але на гэты момант нікога з удзельнікаў акцыі не затрымалі.