Беларусаў найбольш палохае інфляцыя

Пра гэта сьведчаць дадзеныя апытаньня, якое правялі на тэрыторыі былога СССР навукоўцы з Усерасейскага цэнтру вывучэньня грамадзкай думкі (ВЦИОМ).
Высокая інфляцыя бачыцца галоўнай пагрозай амаль палове апытаных у Беларусі. Прыкладна ў такой жа ступені ацэньваюць інфляцыю жыхары Расеі і Казахстану. У гэтых жа трох краінах многія рэспандэнты таксама зьвяртаюць увагу на нявырашанасьць сваіх жыльлёвых праблемаў.

А найбольшую задаволенасьць сваім жыцьцёвым узроўнем у былым СССР выказалі жыхары Ўзбэкістану і Эстоніі.