«Наци» ў горадзе

  • БелаПАН

Якаў Басін


Гісторык і публіцыст Якаў Басін мае намер зьвярнуцца ў КДБ у сувязі са зьяўленьнем на вуліцах Меску нацысцкіх графіці.

Якаў Басін
убачыў свастыку і надпіс «Сьмерць Міхоэлсу!» на будынку былога лецішча міністра дзяржаўнай бясьпекі БССР Лаўрэньція Цанавы ў мікрараёне Сьцяпянка, а ў мікрараёне Серабранка і на праспэкце Незалежнасьці насупраць будынку Нацыянальнай бібліятэкі на сьценах жылых дамоў – нацысцкую сымболіку.

Паводле Якава Басіна, у дні сьвяткаваньня 65-годзьдзя вызваленьня Беларусі на сьцяне дома па вуліцы Міхаіла Гебелева – аднаго з арганізатараў антыфашыстоўскага супраціву ў акупаваным Менску – зьявілася свастыка з суправаджальным надпісам «"100% наци», пакінутая ад імя фанатаў футбольнага клюбу «Дынама».

Паводле Басіна, дзіўна, што падобныя графіці «ўпрыгожваюць» фасады сталічных будынкаў ў дні сьвяткаваньня гадавіны перамогі над нацызмам і не выклікаюць ніякай рэакцыі работнікаў камунальных службаў.

«Між тым графіці апазыцыйнага зьместу хутка зьнікаюць са сьцен будынкаў, а і' аўтары жорстка перасьледуюцца», – кажа Якаў Басін.