За малочнай вайной мясная

  • БелаПАН
"Россельгаснагляд" 21 ліпеня ўвёў абмежаваньне на пастаўку прадукцыі двух беларускіх мясакамбінатаў – Гомельскага і Берасьцейскага: у іх знайшлі шкодныя рэчывы.
Прадукцыю, адгружаную да 21 ліпеня, у Расею прапусьцяць.

У ліпені паміж Расеяй і Беларусьсю разгарэўся «малочны скандал»: Россельгаснагляд забараніў увоз беларускай малочнай прадукцыі, якая не адпавядае расейскім нормам. У выніку дасягнутага кампрамісу пастаўкі былі часткова адмененыя, аднак да 1 жніўня Беларусь павінна выканаць патрабавнаьні расейскага тэхнічнага рэглямэнту.