“Вольная студыя”. Летні маратон

Аўтар перадачы Міхась Скобла

Мы пачынаем маратон “Вольных студый”, якія прагучалі на нашых хвалях цягам апошніх шасьці гадоў. Сёньня пра “Славянскі базар” з прыстаўкай “псэўда” .
Эфір 20 ліпеня 2008 году. Госьць перадачы -- паэт Леанід Дранько-Майсюк.

Міхась Скобла: “Славянскі базар” з парадкавым нумарам 18, які праходзіў у Віцебску з 11 па 18 ліпеня, быў абвешчаны рэкордным у многіх адносінах. І колькасьць удзельнікаў-артыстаў пераваліла за 3000, і колькасьць прадстаўленых краінаў перасягнула за тры дзясяткі, і нават марозіва на фэстывалі зьелі рэкордную колькасьць – больш за 30 тонаў. Падобная статыстыка, зразумела, не адлюстроўвае мастацкай значнасьці фэстывалю. Леанід, ты браў удзел у “Славянскім базары” яшчэ ў 1995 годзе, дый пазьней бываў на віцебскім фэстывалі. Параўнай тое, што адбывалася раней, з тым, што дзеецца цяпер на гэтым галоўным, як прынята лічыць, песенным фэстывалі Беларусі”.

Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк: “Першыя фэстывалі ў Віцебску былі больш творчыя, больш беларускія, больш паэтычныя. Са сцэны гучала сапраўдная паэзія, чытаў свае цудоўныя вершы Ўладзімер Някляеў, беларуская мова была гаспадыняй. У рамках фэстывалю тады выступалі з паказам сваіх фільмаў кінарэжысэры, мастакі ладзілі выставы, ноччу давалі канцэрты джазавыя музыканты. І што цікава: маскоўскія “зоркі” паводзілі сябе інтэлігентна, адчувалі, што яны ў гасьцях. Так было ў 1995 годзе. А недзе з 2001 году, па маіх назіраньнях, надышла пэўная стомленасьць, творчае паветра паволі пачало зьнікаць, таму фэстываль пачаў ператварацца ў базар, і гледачы зрабіліся больш пасіўнымі. А самае непрыемнае тое, што нашы выканаўцы амаль забыліся на родную песьню…

Слухайце паўтор гэтай перадачы ў эфіры "Свабоды" 22 ліпеня. Цалкам чытаць перадачу ТУТ.