Севярынец: “Як дзьве перакладзіны аднаго крыжу”

Павал Севярынец, архіўнае фота

Сёньня ў Менску пачаўся пяты зьезд беларусаў сьвету. У кулюарах форуму можна бачыць і ягоных дэлегатаў, і шэраг вядомых асобаў.
Сустаршыня Партыі Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павал Севярынец:

“Для нашай партыі беларускасьць нароўні з хрысьціянскімі прынцыпамі гэта як дзьве перакладзіны аднаго крыжу. Яго мусіць браць беларус і несьці, калі ён хоча адраджэньня. Таму для нас гэта неад’емная частка жыцьця грамадзяніна Беларусі. І для нас беларускасьць найважнейшая частка беларускай ідэі. Гэта – форма нацыянальнай ідэі, зьместам якой з’яўляюцца хрысьціянскія маральныя каштоўнасьці”.